Навiны

Аб нагляданні за рэспубліканскім рэферэндумам у Казахстане
06.06.2022
Па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Казахстан сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь А.А.Балдоўская і член Цэнтральнай камісіі К.А.Федасенка прынялі ўдзел у нагляданні за падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму па Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан, які адбыўся 5 чэрвеня 2022 г.
Напярэдадні дня галасавання Балдоўская А.А. і Федасенка К.А. разам з іншымі міжнароднымі наглядальнікамі прынялі ўдзел у сустрэчы з...

Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
18.05.2022
16 – 18 мая 2022 года дэлегацыя Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй І.В.Карпенкам па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі знаходзілася з рабочым візітам у Маскве.
У ходзе работы беларуская дэлегацыя вывучала інфармацыйнае суправаджэнне электаральных кампаній, падыходы да арганізацыі выбарчага працэсу ў адзіны дзень галасавання, знаёмілася з тэхнічнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца ў Расіі пры падрыхтоўцы і...

Сустрэча з арганізатарамі рэферэндуму ў Мінскай вобласці
27.04.2022
27 красавіка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з адказнымі за арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму ў Мінскай вобласці.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення выбарчага працэсу, у тым ліку падрыхтоўка патэнцыяльных арганізатараў электаральных кампаній.
Таксама былі ўручаны падзякі Старшыні ЦВК за прафесійную і якасную працу арганізатарам рэферэндуму, якія найбольш вызначыліся....

Сустрэча з арганізатарамі рэферэндуму ў Магілёўскай вобласці
05.04.2022
5 красавіка адбылася сустрэча сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі А.А.Балдоўскай з адказнымі за арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму ў Магілёўскай вобласці.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні адбыўшагася рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама ўдасканалення выбарчага заканадаўства і ўнясення змяненняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарам рэферэндуму, якія найбольш вызначыліся, былі ўручаны падзякі...

Рабочая паездка ў Брэсцкую вобласць
05.04.2022
5 красавіка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць.
Падчас сустрэчы Карпенкі І.В. з арганізатарамі адбыўшагася рэферэндуму абмяркоўваліся розныя пытанні па змяненні выбарчага заканадаўства, а таксама былі ўручаны падзякі Старшыні ЦВК за прафесійную і якасную працу ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
Таксама Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі...

Сустрэча з арганізатарамі рэферэндуму ў Гродзенскай вобласці
31.03.2022
31 сакавіка ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі А.А.Балдоўскай з адказнымі за арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму ў Гродзенскай вобласці.
Абмяркоўваліся актуальныя пытанні адбыўшагася рэферэндуму прапановы па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь.
Балдоўская А.А. уручыла падзякі Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі асобам,...

Сустрэча з арганізатарамі рэферэндуму ў г. Мінску
30.03.2022
30 сакавіка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з адказнымі за арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму ў горадзе Мінску.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі вынікі адбыўшагася рэферэндуму, а таксама планы па змяненні выбарчага заканадаўства.
Карпенка І.В. адзначыў, што ў краіне ўжо пачалася работа па падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс. Пакуль рана казаць...

Занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна ў сярэдняй школе № 54 г.Мінска
25.03.2022
24 сакавіка сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі А.А.Балдоўская прыняла ўдзел у чарговым занятку Школы Актыўнага Грамадзяніна ў сярэдняй школе № 54 г.Мінска. З дзецьмі на роўных гаварылі аб найважнейшых рэчах: міры, гістарычнай памяці, подзвігах прадзедаў.
Балдоўская А.А. адзначыла, што для процідзеяння ўсяму спектру сучасных рызык, выклікаў і пагроз беларусы павінны ведаць сваю гісторыю, цаніць і перадаваць наступным пакаленням вопыт продкаў.

Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць
25.03.2022
24 сакавіка Старшыня ЦВК І.В.Карпенка наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць.
У Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з членамі камісій па рэферэндуме і грамадскім актывам вобласці, падчас якой Карпенка І.В. падзякаваў віцяблянам за актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме, а асобам, якія забяспечвалі яго арганізацыю і правядзенне, уручыў падзякі Старшыні ЦВК.
Падчас наведвання Віцебскага...