Галоўная  /  Навiны

Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць

25.03.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
24 сакавіка Старшыня ЦВК І.В.Карпенка наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць.

У Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з членамі камісій па рэферэндуме і грамадскім актывам вобласці, падчас якой Карпенка І.В. падзякаваў віцяблянам за актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме, а асобам, якія забяспечвалі яго арганізацыю і правядзенне, уручыў падзякі Старшыні ЦВК.

Падчас наведвання Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Старшыня ЦВК сустрэўся са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. У ходзе мерапрыемства Карпенка І.В. закрануў розныя пытанні, у тым ліку звязаныя з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, правамі і абавязкамі грамадзян, з ідэалогіяй нашай дзяржавы і інш.


Усе навіны