Галоўная  /  Навiны

Навiны

Выбары ў Мілі Меджліс Азербайджанскай Рэспублікі
10.02.2020
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошына і член Цэнтральнай камісіі С.П.Кацуба па запрашэнні азербайджанскіх калег азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Мілі Меджліс (Парламент) Азербайджанскай Рэспублікі, якія адбыліся 9 лютага 2020 г. У ходзе знаходжання ў Азербайджане Ярмошына Л.М. і Кацуба С.П. сустрэліся са Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Азербайджанскай Рэспублікі...

Сусветны дзень выбараў
05.02.2020
З нагоды Сусветнага дня выбараў 5 лютага 2020 г. у Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прайшла сустрэча з групай навучэнцаў старэйшых класаў школ г.Мінска - членаў Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Старшыня Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошына расказала пра асаблівасці правядзення розных выбарчых кампаній і рэферэндумаў, праінфармавала вучняў аб парадку...

Сустрэча з прадстаўнікамі кіраўніцтва БДУІР і Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ
16.01.2020
16 студзеня 2020 г. адбылася рабочая сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошынай з прадстаўнікамі кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ па пытаннях дапрацоўкі мабільнага дадатку «Галасую!» для яго выкарыстання ў 2020 годзе пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадатак быў распрацаваны студэнтамі БДУІР пры ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ і ўжываўся на...

Узнагароджанне Мкртычан Г.В.
10.01.2020
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. № 7 загадчык аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мкртычан Галіна Васільеўна за шматгадовую плённую працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі".

Навукова-практычная канферэнцыя «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы»
10.12.2019
Сакратар Цэнтральнай камісіі А.М.Дмухайла і член камісіі М.Ю.Рахманава прынялі ўдзел у рабоце навукова-практычнай канферэнцыі «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы», прысвечанай 20-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая праходзіла ў г. Маскве 9−10 снежня 2019 г. Асноўная мэта канферэнцыі − абмеркаванне актуальных пытанняў саюзнага будаўніцтва і выпрацоўка сумесных прапаноў па ўдасканаленні расійска-беларускага супрацоўніцтва ў...

30-годдзе Цэнтральнай камісіі
05.12.2019
На пасяджэнні Цэнтральнай камісіі 5 снежня 2019г. было прадстаўлена віншаванне ад Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанавай з 30-годдзем работы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у якасці пастаянна дзеючага органа. У віншавані адзначаны значны ўклад камісіі ў стварэнне нацыянальнай выбарчай сістэмы, якая забяспечвае шырокі ўдзел грамадзян у фарміраванні прадстаўнічых органаў улады ўсіх...

Сустрэча з Кіраўніком Місіі БДІПЧ АБСЕ
25.11.2019
У сувязі з завяршэннем работы Місіі БДІПЧ АБСЕ па нагляданні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Цэнтральнай камісіі 25 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Старшыні камісіі Лідзіі Міхайлаўны Ярмошынай з Кіраўніком Місіі Карнэліяй Йонкер. У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб выбарчай кампаніі, якая прайшла ў Беларусі. Сп-ня Йонкер паведаміла, што канчатковая справаздача Місіі па выніках наглядання за...

Міжнародная канферэнцыя «Інстытут выбараў як механізм легітымацыі публічнай улады»
17.10.2019
17−18 кастрычніка 2019 г. у г. Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя «Інстытут выбараў як механізм легітымацыі публічнай улады», арганізаваная Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў - удзельніц СНД, Выканаўчым камітэтам СНД сумесна з Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. 17 кастрычніка ўдзельнікі Канферэнцыі прынялі ўдзел у трох пленарных пасяджэннях на тэмы: • «Канстытуцыйнае будаўніцтва і легітымацыя публічнай улады»; •...

Маладзёжны семінар "Беларусь і Я»
16.10.2019
16 кастрычніка 2019 г. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошына прыняла ўдзел у семінары-трэнінгу "Беларусь і Я», арганізаваным Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. У семінары ўдзельнічалі больш за 250 прадстаўнікоў маладзёжнай арганізацыі: кіраўнікі штабоў саюза моладзі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, члены акруговых...