Галоўная  /  Навiны

Навiны

Дыялогавая пляцоўка ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі
01.09.2022
1 верасня ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі сумесна з Партызанскай раённай арганізацыяй г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" была праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму "Адзінства грамадзянскай супольнасці - залог адзінства краіны". У ходзе мерапрыемства гаварылася аб значэнні адзінства грамадзянскай супольнасці ў падтрыманні дзяржаўнага ладу, аб напрамках развіцця грамадскіх аб'яднанняў, аб...

Дзень ведаў у Дзераўнянскай сярэдняй школе
01.09.2022
1 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў Дзераўнянскую сярэднюю школу Стаўбцоўскага раёна, дзе павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з Днём ведаў. І.В.Карпенка ўручыў першакласнікам падарунак Прэзідэнта - першую кнігу "Беларусь - наша Радзіма". Ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Дзераўнянская сярэдняя школа атрымала з нагоды свята сертыфікат на 9 тысяч беларускіх рублёў....

Удзел у рабоце клуба будучых выбаршчыкаў
25.08.2022
25 жніўня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у рабоце клуба будучых выбаршчыкаў, які быў адкрыты ў пачатку лета ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" як сумесны праект Цэнтрвыбаркама і Міністэрства адукацыі, накіраваны на павышэнне прававой культуры моладзі ў галіне выбарчага права. І.В.Карпенка расказаў аб выбарчай сістэме і арганізацыі выбарчых кампаній, адказаў на пытанні аб дзейнасці ЦВК,...

Удзел у рабоце калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта
24.08.2022
24 жніўня Старшыня Цэнтральнай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у рабоце калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта па пытанні ўдасканалення сістэмы адукацыі, якая праводзілася на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Удзельнікі калегіі азнаёміліся з выставай творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, а таксама былі праінфармаваны аб падрыхтоўцы да выпуску навучальных выданняў, рабоце Нацыянальнага...

Нарада ў Прэзідэнта
23.08.2022
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у нарадзе па пытанні развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, якую сабраў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 23 жніўня. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні Дня ведаў традыцыйна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі сферы адукацыі, каб зверыць гадзіннікі, заслухаць даклады аб гатоўнасці да новага навучальнага года. Аднак на гэты раз звыклы фармат мерапрыемства зменены - запрошана больш...

Рабочая паездка ў Мінскую вобласць
19.08.2022
19 жніўня адбылася рабочая паездка Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенкі ў Мінскую вобласць з наведваннем Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. У ходзе паездкі І.В. Карпенка прыняў удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі "Моладзь: сучаснасць і будучыня суверэннай Беларусі", дзе гаварылася аб месцы сучаснай моладзі ў гісторыі нашай краіны і грамадстве, аб ролі педагога і яго прызначэнні. На сустрэчы абмяркоўвалася электаральная...

Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць
05.08.2022
5 жніўня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць. У ходзе паездкі адбылася сустрэча са старшынёй Полацкага райвыканкама І.І.Марковічам, на якой абмяркоўвалася сістэма выбарчых камісій па правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання,   парадак стварэння выбарчых акруг і іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем выбараў. Падчас сустрэчы...

Сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь
07.07.2022
7 ліпеня 2022 г. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь І.В.Карпенка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант’яга Перэсам Бенітэсам. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб бягучай міжнароднай абстаноўцы, санкцыйнай палітыцы заходніх краін адносна Беларусі і Кубы, абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. С.П.Бенітэса цікавіў парадак арганізацыі і правядзення электаральных кампаній у...

ЦВК наведалі грамадзяне Рэспублікі Саюз М’янма
28.06.2022
28 чэрвеня ЦВК Беларусі наведалі прадстаўнікі Рэспублікі Саюз М'янма - слухачы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У нашай краіне яны навучаюцца па праграме павышэння кваліфікацыі. У час сустрэчы з сакратаром камісіі Аленай Балдоўскай слухачы даведаліся пра дзейнасць Цэнтрвыбаркама Беларусі, работу па ўдасканаленні выбарчай сістэмы Беларусі. Таксама для слухачоў была арганізавана экскурсія па Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, дзе яны...