Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны
14.12.2022
14 снежня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, на якім разглядаўся ў першым чытанні і быў прыняты законапраект аб змяненні Выбарчага кодэкса. Намеснік Старшыні Цэнтральнай камісіі, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў В.Д.Іпатаў выступіў з дакладам і адказаў на пытанні дэпутатаў. У Авальнай зале таксама прысутнічалі сакратар...
13.12.2022
13 снежня ў Палацы Незалежнасці адбылася нарада па пытаннях прывядзення асобных законаў у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. У нарадзе прынялі ўдзел Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка і намеснік Старшыні камісіі В.Д.Іпатаў.
09.12.2022
9 снежня ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенкі з працоўным калектывам і студэнтамі ўніверсітэта. У ходзе сустрэчы І.В.Карпенка расказаў аб рабоце па падрыхтоўцы законапраекта аб змяненні і дапаўненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
30.11.2022
30 лістапада ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці прайшла сустрэча Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенкі з удзельнікамі Школы маладога лідэра пры Ленінскай раённай арганізацыі г.Мінска РГА "Белая Русь". Абмяркоўваўся ўдзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці краіны, пытанні ідэалогіі беларускай дзяржавы, патрыятызм, важнасць захавання гістарычнай памяці, а таксама прапанаваныя навацыі выбарчага заканадаўства.
29.11.2022
29 лістапада ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь парламентарыямі і экспертамі абмяркоўваліся законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе і аб змяненні Выбарчага кодэкса з улікам унесеных прапаноў ад грамадзян. У абмеркаванні прынялі ўдзел Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка і намеснік Старшыні Цэнтральнай камісіі В.Д.Іпатаў.
25.11.2022
Адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенкі з Першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Л.В.Анфімавым. У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў 2023 годзе, а таксама пытанні арганізацыі ўстановачных мерапрыемстваў, неабходных для пачатку работы Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў  –  удзельніц СНД.
25.11.2022
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі прыняў удзел у VIII Беларускіх Калядных чытаннях "Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека", якія прайшлі ў Мінску 25 лістапада. Урачыстае адкрыццё Беларускіх Калядных чытанняў адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Форум павінен адказаць на самыя надзённыя пытанні быцця чалавека ў сучасным свеце, раскрыць ролю духоўна-маральных каштоўнасцей і пераемнасці духоўных традыцый у захаванні...
23.11.2022
23 лістапада прайшла сустрэча Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі з калектывам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белмытсэрвіс". І.В.Карпенка расказаў аб прапанаваных навацыях выбарчага заканадаўства, а таксама адказаў на пытанні, якія цікавяць працоўны калектыў.
21.11.2022
Па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Казахстан члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Д.У.Дук і А.К.Кунцэвіч прынялі ўдзел у назіранні за падрыхтоўкай і правядзеннем пазачарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, якія адбыліся 20 лістапада 2022 г. Напярэдадні дня галасавання Д.У.Дук і А.К.Кунцэвіч разам з іншымі міжнароднымі назіральнікамі прынялі ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам ЦВК Казахстана, а ў дзень выбараў...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11-14] »