Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Аб назіранні за пазачарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Казахстане

21.11.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Казахстан члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Д.У.Дук і А.К.Кунцэвіч прынялі ўдзел у назіранні за падрыхтоўкай і правядзеннем пазачарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, якія адбыліся 20 лістапада 2022 г.

Напярэдадні дня галасавання Д.У.Дук і А.К.Кунцэвіч разам з іншымі міжнароднымі назіральнікамі прынялі ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам ЦВК Казахстана, а ў дзень выбараў ажыццяўлялі назіранне за ходам галасавання ў г.Астане.

Пасля завяршэння галасавання А.К.Кунцэвіч прыняла ўдзел у абмеркаванні і падпісанні Заявы Місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па выніках назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем пазачарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.
Усе навіны