Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

VIII Беларускія Калядныя чытанні "Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека"

25.11.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі прыняў удзел у VIII Беларускіх Калядных чытаннях "Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека", якія прайшлі ў Мінску 25 лістапада.

Урачыстае адкрыццё Беларускіх Калядных чытанняў адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Форум павінен адказаць на самыя надзённыя пытанні быцця чалавека ў сучасным свеце, раскрыць ролю духоўна-маральных каштоўнасцей і пераемнасці духоўных традыцый у захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа і фарміраванні вобразу будучыні нашай краіны.

У сваім выступленні І.В.Карпенка акцэнтаваў увагу на выхаванні і духоўным станаўленні моладзі, актывізацыі работы па ўмацаванні традыцыйных каштоўнасцей, захаванні і перадачы найбагацейшай культурнай спадчыны, якую пакінулі нам нашы продкі. І.В.Карпенка таксама зазначыў, што Цэнтральная камісія актыўна ўключылася ў працэс фарміравання прававой культуры моладзі, павышэння даверу грамадзян да выбарчай сістэмы, даследавання канцэптуальных асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы.
Усе навіны