Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны
05.09.2019
У раздзеле інтэрнэт-сайта Цэнтральнай камісіі "Выборы 2019" - "Палата представителей" адкрылася рубрыка «Выдвижение кандидатов», дзе будуць размяшчацца ўсе матэрыялы, што тычацца дадзенага этапа выбарчай кампаніі. Для асоб, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты, карыснай будзе падрыхтаваная ў Цэнтральнай камісіі спецыяльная памятка .
05.09.2019
28 жніўня 2019 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім былі прыняты пастановы па пытаннях падрыхтоўкі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
23.08.2019
У рамках падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікамі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». На сустрэчы з прадстаўнікамі Дэпартамента...
09.08.2019
9 жніўня 2019 г. пачаў работу інфармацыйны рэсурс Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ВЫБАРЫ-2019 , дзе будуць асвятляцца ўсе найбольш важныя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
07.08.2019
7 жніўня 2019 г. пачаў сваю работу слой Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на электроннай карце Навукова-вытворчага дзяржаўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальнае кадастравае агенцтва". Дадзены слой уключаецца ў правым блоку і адлюстроўвае межы выбарчых акруг і месцазнаходжанне акруговых выбарчых камісій пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, а...
06.08.2019
6 жніўня 2019 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім прыняты пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
22.02.2019
12 лютага 2019 г. галоўны спецыяліст аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай камісіі Я.В. Джумантаеў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Маладыя выбаршчыкі і кандыдаты: ад права выбіраць да права быць выбраным», якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя). Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міжнародны інстытут маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых праў грамадзянаў дзяржаў – удзельніц МПА СНД...
06.02.2019
7 лютага 2019 г. адзначаецца 14-я гадавіна Сусветнага дня выбараў. Традыцыя адзначаць гэты дзень пачалася ў 2006 годзе па ініцыятыве Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы (АСЕЕЕО) і была падтрымана Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. Сусветны дзень выбараў адзначаецца штогод у першы чацвер лютага, паколькі большасць міжнародных пагадненняў па выбарчых пытаннях былі падпісаны ў першыя дні лютага. Засноўваючы Сусветны дзень выбараў, арганізатары імкнуліся...
14.12.2018
Старшыня Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошына прыняла ўдзел у Міжнародным навукова-практычным форуме, прысвечаным 25-годдзю Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, з прымяненнем відэаканферэнцсувязі. Форум праходзіў 14 снежня ў Самарскім універсітэце. Дадзенае мерапрыемства стала дадатковай магчымасцю для абмену вопытам канстытуцыйнага будавання, удасканалення механізмаў фармавання інстытутаў публічнай улады, абароны праў і свабод чалавека.
« [1-11] 11 12 13 14 »