Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь (далей − ЦВК) разглядае звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў і рэферэндумаў, адкліканнем дэпутата, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з рэалізацыяй права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянамі.
Кампетэнцыя ЦВК прадугледжана артыкуламі 26, 33 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкуламі 9, 10, 12, 14, 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2003 г. «Аб парадку рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».
Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб вядзецца ў ЦВК ў адпаведнасці з патрабаваннямі наступных нарматыўных прававых актаў: