Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі падаюцца не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня выбараў, рэферендуму, галасавання аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі, калі іншыя тэрміны не ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пісьмовыя і электронныя звароты разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
Звароты аб парушэнні заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі разглядаюцца ў трохдзённы тэрмін з дня паступлення звароту, а звароты, звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі выбарчага права, права на ўдзел у рэферэндуме, якія паступілі ў дзень выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі, - на працягу двух гадзін, але не пазней часу заканчэння галасавання. Звароты, у якіх змяшчаюцца звесткі, што патрабуюць праверкі, разглядаюцца не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня паступлення.
Звароты грамадзян і арганізацый разглядаюцца калегіяльна ў тым выпадку, калі па іх прыняты рашэнні ніжэйстаячымі выбарчымі камісіямі. Па ініцыятыве Старшыні або па патрабаванні не менш адной трэці яе членаў на пасяджэнні ЦВК разглядаюцца іншыя звароты грамадзян і арганізацый. Заяўнік мае права прысутнічаць пры разглядзе яго звароту.
Звароты, якія не патрабуюць калегіяльнага разгляду, па даручэнні Старшыні разглядаюцца членамі ЦВК, а таксама работнікамі яе апарату.
На пісьмовыя звароты заяўнікам накіроўваюцца пісьмовыя адказы. Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, а ў выпадках, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ, даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні).
Вусныя звароты выкладаюцца і разглядаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Адказы на іх абвяшчаюцца заяўнікам. Калі для вырашэння пытання, якое выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі ЦВК, патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, звароты выкладаюцца ў пісьмовай форме і разглядаюцца ў парадку, прадуглежданым для пісьмовых зваротаў.
Зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- зварот выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- зварот не змяшчае назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- зварот не змяшчае прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы, адрас месца жыхарства (месца знаходжання), асабісты подпіс (для грамадзяніна);
- зварот не змяшчае поўную назву юрыдычнай асобы і адрас яе знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычнай асобы);
- не выкладзена сутнасць звароту;
- не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў у выпадку падачы звароту прадстаўніком;
- тэкст звароту не паддаецца прачытанню;
- у звароце ўжываюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- зварот падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- зварот змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ЦВК;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- у звароце не змяшчаецца інфармацыя аб выніках яго папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю;
- зварот пададзены паўторна і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- зварот змяшчае пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці акрамя вышэйзгаданых падстаў, калі:
- не прад'яўлены дакументы, якія пацвярджаюць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
- звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі ЦВК;
- заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, або перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена;
- заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
- заяўнік падчас асабістага прыёму выкарыстоўвае тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх выкарыстанне.
Скаргі аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі пакідаюцца без разгляду па сутнасці таксама ў выпадках парушэння парадку або тэрміну іх падачы, якія ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Заяўнік на працягу пяці рабочых дзён пісьмова паведамляецца аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці з указаннем прычын прыняцця такога рашэння і яму вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
У выпадку, калі звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні старшыні ЦВК могуць размяшчацца на афіцыйным сайце камісіі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам. Наступныя звароты аналагічнага зместу не разглядаюцца і адказы (паведамлення) на іх заяўнікам не накіроўваюцца.