З 7 па 10 снежня 2018 года сакратар Цэнтральнай камісіі А.М.Дмухайла і загадчык аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай камісіі Г.В.Мкртычан прынялі ўдзел у нагляданні за пазачарговымі выбарамі ў Нацыянальны Сход Рэспублікі Арменія, якія прайшлі 9 снежня 2018 года.
У час знаходжання ў Арменіі адбылася сустрэча са Старшынёй ЦВК Рэспублікі Арменія Тыгранам Толікавічам Мукучанам, які праінфармаваў аб асноўных этапах выбарчай кампаніі, ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў, асаблівасцях выбарчай кампаніі.
У дзень выбараў прадстаўнікі Цэнтральнай каміссі наведалі выбарчыя ўчасткі ў г.Ерэване з мэтай наглядання за ходам галасавання і арганізацыяй выбарчага працэсу.