25 жніўня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у рабоце клуба будучых выбаршчыкаў, які быў адкрыты ў пачатку лета ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" як сумесны праект Цэнтрвыбаркама і Міністэрства адукацыі, накіраваны на павышэнне прававой культуры моладзі ў галіне выбарчага права.
І.В.Карпенка расказаў аб выбарчай сістэме і арганізацыі выбарчых кампаній, адказаў на пытанні аб дзейнасці ЦВК, у тым ліку ў міжэлектаральны перыяд. Абмяркоўваліся тэмы патрыятызму, ролі моладзі ў выбарчым працэсе, яе актыўнасці пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.