24 жніўня Старшыня Цэнтральнай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у рабоце калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта па пытанні ўдасканалення сістэмы адукацыі, якая праводзілася на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Удзельнікі калегіі азнаёміліся з выставай творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, а таксама былі праінфармаваны аб падрыхтоўцы да выпуску навучальных выданняў, рабоце Нацыянальнага адукацыйнага партала, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра, сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.
Асобна разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый - заказчыкаў кадраў. Узнімаліся тэмы ўкаранення новых спецыяльнасцей і кваліфікацый, развіцця валанцёрскага руху, патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.