14 снежня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, на якім разглядаўся ў першым чытанні і быў прыняты законапраект аб змяненні Выбарчага кодэкса.
Намеснік Старшыні Цэнтральнай камісіі, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў В.Д.Іпатаў выступіў з дакладам і адказаў на пытанні дэпутатаў.
У Авальнай зале таксама прысутнічалі сакратар камісіі А.А.Балдоўская і работнікі апарату ЦВК.