28 чэрвеня ЦВК Беларусі наведалі прадстаўнікі Рэспублікі Саюз М'янма - слухачы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У нашай краіне яны навучаюцца па праграме павышэння кваліфікацыі.
У час сустрэчы з сакратаром камісіі Аленай Балдоўскай слухачы даведаліся пра дзейнасць Цэнтрвыбаркама Беларусі, работу па ўдасканаленні выбарчай сістэмы Беларусі.
Таксама для слухачоў была арганізавана экскурсія па Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, дзе яны азнаёміліся з гісторыяй парламентарызму суверэннай Беларусі.