Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Сустрэчы з замежнымі і міжнароднымі наглядальнікамі

28.02.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
26 лютага 2022 г. у Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў адбыліся сустрэчы Старшыні Цэнтральнай камісіі І.В.Карпенкі з замежнымі і міжнароднымі наглядальнікамі.

У якасці замежных наглядальнікаў прыбылі прадстаўнікі цэнтральных выбарчых органаў Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Міжнародныя наглядальнікі прадстаўлялі Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва і Міжпарламенцкую Асамблею дзяржаў – удзельніц СНД.

Карпенка І.В. інфармаваў гасцей аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы да рэспубліканскага рэферэндуму і ходзе датэрміновага галасавання, адказаў на пытанні. У ходзе сустрэч таксама адбыўся абмен думкамі па электаральнай праблематыцы і ўдасканаленні выбарчага заканадаўства.

Усе навіны