Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Сустрэча з прадстаўнікамі кіраўніцтва БДУІР і Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ

16.01.2020
Спасылка скапiявана ў буфер абмену

16 студзеня 2020 г. адбылася рабочая сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошынай з прадстаўнікамі кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ па пытаннях дапрацоўкі мабільнага дадатку «Галасую!» для яго выкарыстання ў 2020 годзе пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дадатак быў распрацаваны студэнтамі БДУІР пры ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ і ўжываўся на выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў у 2018 годзе, а таксама на парламенцкіх выбарах. Ён дазваляе выбаршчыку па дамашнім адрасе знайсці свой участак для галасавання, а таксама атрымаць інфармацыю пра кандыдатаў пасля іх рэгістрацыі.

Усе навіны