Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Сустрэча з кіраўніком штаба Місіі наглядальнікаў ад СНД

02.02.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
1 лютага 2022 г. адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў І.В.Карпенкі з кіраўніком штаба Місіі наглядальнікаў ад СНД на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта – Выканаўчага сакратара СНД Л.В.Анфімавым.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама пытанні функцыянавання штаба Місіі.

Старшыня Цэнтральнай камісіі падрабязна праінфармаваў аб асноўных мерапрыемствах па падрыхтоўцы рэферэндуму і правядзенні яго ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі.

У сваю чаргу Л.В.Анфімаў паведаміў, што цяпер вырашаюцца арганізацыйна-тэхнічныя пытанні дзейнасці Місіі, у бліжэйшы час наглядальнікі гатовы пачаць нагляданне ў тэрытарыяльных камісіях па рэферэндуме, а таксама маніторынг працэсу ўтварэння ўчастковых камісій. Кіраўнік штаба Місіі таксама адзначыў, што нагляданне будзе ажыццяўляцца з захаваннем прынцыпу палітычнага нейтралітэту.

Прадстаўнікі Місіі атрымалі акрэдытацыйныя пасведчанні міжнародных наглядальнікаў.
Усе навіны