3 кастрычніка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры, пракуратур абласцей і горада Мінска.
І.В.Карпенка расказаў супрацоўнікам аб асаблівасцях работы Цэнтральнай выбарчай камісіі і ніжэйстаячых камісій пры правядзенні электаральных кампаній, а таксама праінфармаваў аб рабоце па падрыхтоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў Выбарчага кодэкса.