27 красавіка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з адказнымі за арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму ў Мінскай вобласці.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення выбарчага працэсу, у тым ліку падрыхтоўка патэнцыяльных арганізатараў электаральных кампаній.
Таксама былі ўручаны падзякі Старшыні ЦВК за прафесійную і якасную працу арганізатарам рэферэндуму, якія найбольш вызначыліся.