Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Сустрэча з арганізатарамі рэферэндуму ў г. Мінску

30.03.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
30 сакавіка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з адказнымі за арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму ў горадзе Мінску.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі вынікі адбыўшагася рэферэндуму, а таксама планы па змяненні выбарчага заканадаўства.

Карпенка І.В. адзначыў, што ў краіне ўжо пачалася работа па падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс. Пакуль рана казаць дакладна, як будзе выглядаць новы дакумент, але ўжо відавочна, што кодэкс павінен быць дапоўнены нормамі, якія рэгламентуюць выбранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, трэба ўдакладніць некаторыя пытанні дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.

У ходзе мерапрыемства былі ўручаны падзякі Старшыні ЦВК арганізатарам рэферэндуму, якія найбольш вызначыліся, а таксама супрацоўнікам праваахоўных органаў і сістэмы аховы здароўя, якія забяспечвалі бяспеку і аказанне медыцынскай дапамогі ўдзельнікам рэферэндуму.
Усе навіны