15 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У рамках мерапрыемства, прысвечанага Дню народнага адзінства, гаварылі пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, асновы суверэнітэту і незалежнасці, каштоўнасці і традыцыі нашага грамадства.