Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Сустрэча ў Следчым камітэце

18.02.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
17 лютага Старшыня Цэнтральнай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Супрацоўнікі абласных упраўленняў Следчага камітэта таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве ў фармаце відэаканферэнцыі.

У ходзе сустрэчы Карпенка І.В. праінфармаваў аб ходзе падрыхтоўкі да рэспубліканскага рэферэндуму, аб акрэдытацыі наглядальнікаў і гатоўнасці членаў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій да пачатку датэрміновага галасавання 22 лютага.

Таксама абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння Цэнтральнай камісіі з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях забеспячэння бяспекі членаў камісій па рэферэндуме і грамадзян падчас правядзення галасавання.

Усе навіны