17 лістапада ў рамках форума "Моладзь і выбары" у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча старшынь цэнтральных выбарчых камісій Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі І.В.Карпенкі і Э.А.Памфілавай з моладдзю.
У час сустрэчы з дакладамі выступілі кіраўнікі маладзёжных аб'яднанняў Беларусі і Расіі А.С.Лук'янаў і П.П.Краснаруцкі.
У ходзе гутаркі абмяркоўваліся розныя прапановы па развіцці прававой асветы ў маладзёжным асяроддзі, І.В.Карпенка і Э.А.Памфілава адказалі на пытанні ўдзельнікаў.
Мерапрыемства завяршылася ўрачыстым падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве паміж цэнтральнымі выбарчымі органамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.