7 ліпеня 2022 г. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь І.В.Карпенка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант’яга Перэсам Бенітэсам.
У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб бягучай міжнароднай абстаноўцы, санкцыйнай палітыцы заходніх краін адносна Беларусі і Кубы, абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
С.П.Бенітэса цікавіў парадак арганізацыі і правядзення электаральных кампаній у Беларусі, асаблівасці ўдзелу ў іх палітычных партый.
Сант’яга Перэс Бенітэс цёпла адазваўся аб беларускім народзе, падкрэсліўшы, што Беларусь для кубінскага народа з’яўляецца верным сябрам і надзейным партнёрам.