18 сакавіка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка сустрэўся са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Карпенка І.В. выступіў з лекцыяй па пытаннях выбарчага заканадаўства, а таксама праінфармаваў аб асаблівасцях праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму.
Старшыня ЦВК падкрэсліў, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі і будуць накіраваны на фарміраванне прававой культуры, у тым ліку ў галіне выбарчага права.