29 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка правёў сустрэчу са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якія павышаюць сваю кваліфікацыю па праграме "Тэорыя і практыка выбарчага працэсу".
У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы ўдасканалення выбарчага працэсу ў нашай краіне і работа над дапаўненнямі і змяненнямі Выбарчага кодэкса.