Старшыня Цэнтральнай камісіі І.В.Карпенка прыняў удзел у семінары-нарадзе, які адбыўся 11 лютага ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.П.Сергяенка, Міністр унутраных спраў І.У.Кубракоў, старшыня Магілёўскага аблвыканкама А.М.Ісачанка, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Л.А.Мартынюк.
Мерапрыемства было прысвечана арганізацыйным пытанням падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
Карпенка І.В. праінфармаваў аб новаўвядзеннях і ходзе цяперашней кампаніі па рэферэндуме, а таксама адказаў на пытанні, якія задалі ўдзельнікі мерапрыемства.