19 жніўня адбылася рабочая паездка Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенкі ў Мінскую вобласць з наведваннем Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.
У ходзе паездкі І.В. Карпенка прыняў удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі "Моладзь: сучаснасць і будучыня суверэннай Беларусі", дзе гаварылася аб месцы сучаснай моладзі ў гісторыі нашай краіны і грамадстве, аб ролі педагога і яго прызначэнні. На сустрэчы абмяркоўвалася электаральная тэматыка, гучалі пытанні аб формах галасавання ў будучыні і ўдзеле моладзі ў выбарчых кампаніях.
Педагогі і навучэнцы каледжа падрыхтавалі для ўдзельнікаў пляцоўкі творчую прэзентацыю ўстановы адукацыі, падчас якой прайшлі майстар-клас па міні-гольфе, дынамічная трэніроўка на шматфункцыянальным спартыўным комплексе, а таксама "Парад прафесій".
У завяршэнні мерапрыемства на тэрыторыі каледжа была закладзена алея і капсула з пасланнем маладым педагогам канца XXI стагоддзя.