27 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка і намеснік Старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў В.Д.Іпатаў прынялі ўдзел у пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якім разглядаліся праекты законаў аб Усебеларускім народным сходзе і змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У ходзе пасяджэння І.В.Карпенка праінфармаваў членаў экспертнага савета аб рабоце па змяненні і дапаўненни Выбарчага кодэкса, якая праводзіцца ў Цэнтральнай камісіі.