Сакратар Цэнтральнай камісіі А.М.Дмухайла і член камісіі М.Ю.Рахманава прынялі ўдзел у рабоце навукова-практычнай канферэнцыі «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы», прысвечанай 20-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая праходзіла ў г. Маскве 9−10 снежня 2019 г.
Асноўная мэта канферэнцыі − абмеркаванне актуальных пытанняў саюзнага будаўніцтва і выпрацоўка сумесных прапаноў па ўдасканаленні расійска-беларускага супрацоўніцтва ў сацыяльна-эканамічнай і іншых сферах.