12 лютага 2019 г. галоўны спецыяліст аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай камісіі Я.В. Джумантаеў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Маладыя выбаршчыкі і кандыдаты: ад права выбіраць да права быць выбраным», якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя).
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міжнародны інстытут маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых праў грамадзянаў дзяржаў – удзельніц МПА СНД і Маладзёжная міжпарламенцкая асамблея дзяржаў – удзельніц МПА СНД.
У рамках канферэнцыі прадстаўнікі нацыянальных і рэгіянальных парламентаў, цэнтральных і рэгіянальных выбарчых камісій, вышэйшых навучальных устаноў, таварыстваў і маладзёжных аб'яднанняў з дзяржаў – удзельніц МПА СНД абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з развіццём электаральнай і прававой культуры моладзі і актывізацыяй яе ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці.