Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Міжнародная канферэнцыя «Інстытут выбараў як механізм легітымацыі публічнай улады»

17.10.2019
Спасылка скапiявана ў буфер абмену

17−18 кастрычніка 2019 г. у г. Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя «Інстытут выбараў як механізм легітымацыі публічнай улады», арганізаваная Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў - удзельніц СНД, Выканаўчым камітэтам СНД сумесна з Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

17 кастрычніка ўдзельнікі Канферэнцыі прынялі ўдзел у трох пленарных пасяджэннях на тэмы:
• «Канстытуцыйнае будаўніцтва і легітымацыя публічнай улады»;
• "Міжнародны вопыт і пытанні легітымацыі публічнай улады ў працэсе выбараў / рэферэндумаў»;
• «Назіранне за выбарамі як інстытут легітымацыі публічнай улады».

У рамках першага пленарнага пасяджэння намеснік Старшыні Цэнтральнай камісіі В.Д.Іпатаў выступіў з дакладам на тэму "Роля растлумачэнняў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у забеспячэнні аднастайнага прымянення выбарчага заканадаўства".

18 кастрычніка Канферэнцыя працягнула сваю працу ў Доме Урада. Удзельнікі Канферэнцыі абмеркавалі практычныя пытанні, якія тычацца выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць у цяперашні час. Свае даклады прэзентававалі Старшыня Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошына, сакратар Цэнтральнай камісіі А.М.Дмухайла, а таксама прадстаўнікі Брэсцкай абласной выбарчай камісіі, грамадскага аб'яднання "Белая Русь" і "БРСМ".

 

Усе навіны