Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Маладзёжны семінар "Беларусь і Я»

16.10.2019
Спасылка скапiявана ў буфер абмену

16 кастрычніка 2019 г. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошына прыняла ўдзел у семінары-трэнінгу "Беларусь і Я», арганізаваным Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

У семінары ўдзельнічалі больш за 250 прадстаўнікоў маладзёжнай арганізацыі: кіраўнікі штабоў саюза моладзі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, члены акруговых камісій, акрэдытаваныя назіральнікі, маладыя дэпутаты мясцовых Саветаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Падчас семінара прайшла прэзентацыя мабільнага дадатку «Галасую!», якое дазваляе па хатнім адрасе знайсці сваю выбарчую акругу, участак для галасавання, а таксама атрымаць інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты.


Усе навіны