Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Курсы павышэння кваліфікацыі па пытаннях тэорыі і практыкі выбарчага працэсу

06.09.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
6 верасня ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пачаліся навучальныя заняткі ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі па пытаннях тэорыі і практыкі выбарчага працэсу. Указаныя курсы арганізаваны па ініцыятыве і пры падтрымцы Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Падчас навучання слухачам будзе выкладзена тэарэтычная база выбарчага права Рэспублікі Беларусь, парадак падрыхтоўкі і правядзення электаральных кампаній у нашай краіне, міжнародны вопыт правядзення выбараў і рэферэндумаў, парадак работы з персанальнымі данымі.

Таксама будуць выкладацца асновы публічных выступленняў і ўзаемадзеяння са СМІ, кіравання канфліктнымі сітуацыямі, стрэс-менеджменту.

Асобам, якія прайшлі навучанне, будуць выдавацца пасведчанні дзяржаўнага ўзору.
Усе навіны