7 жніўня 2019 г. пачаў сваю работу слой Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на электроннай карце Навукова-вытворчага дзяржаўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальнае кадастравае агенцтва".
Дадзены слой уключаецца ў правым блоку і адлюстроўвае межы выбарчых акруг і месцазнаходжанне акруговых выбарчых камісій пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, а таксама змяшчае тэкставае апісанне акруг.