Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Дыялогавыя пляцоўкі

09.11.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
 
9 і 10 лістапада намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі І.А.Тоўкач прыняў удзел у рабоце дыялогавых пляцовак па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў, якія прапануецца ўнесці ў выбарчае заканадаўства, а таксама законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе.


У філіяле БНТУ "Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж" сабраўся актыў Ленінскай раённай арганізацыі г. Бабруйска РГА "Белая Русь", а таксама работнікі прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі г. Бабруйска. Гутарка праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі.

У вочным фармаце абмеркаванне прапанаваных навацый прайшло ў Цэнтральным раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г.Мінску.
 
10 лістапада дыялогавая пляцоўка, удзел у якой узялі больш за 180 чалавек з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтаў, прайшла ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Усе навіны