13 верасня член Цэнтральнай выбарчай камісіі Д.У.Дук прыняў удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі на тэму "Фарміраванне патрыятызму як галоўнай каштоўнасці беларускага народа, асновы нацыянальнай ідэі беларускай дзяржавы ў кантэксце нашага гістарычнага шляху развіцця", якая прайшла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова.
Дыялогавая пляцоўка была арганізавана сумесна з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам.
У абмеркаванні прынялі ўдзел больш за 150 студэнтаў універсітэта.