16 верасня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова прайшла дыялогавая пляцоўка, прызначаная да Дня народнага адзінства. Перад студэнтамі выступілі член Цэнтральнай выбарчай камісіі, рэктар універсітэта Д.У.Дук і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар І.А.Марзалюк.
На дыялогавай пляцоўцы абмяркоўваліся шляхі развіцця беларускай дзяржаўнасці, гісторыя ўзнікнення свята Дня народнага адзінства і яго роля ў фарміраванні нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці беларусаў.