27 кастрычніка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ "Камволь", падчас якой расказаў аб навацыях выбарчага заканадаўства.
Сакратар ЦВК А.А.Балдоўская падчас сустрэчы з калектывам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка падрабязна праінфармавала аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зменах і дапаўненнях Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і асаблівасцях работы Цэнтральнай выбарчай камісіі.