Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны

Аб нагляданні за рэспубліканскім рэферэндумам у Казахстане

06.06.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Казахстан сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь А.А.Балдоўская і член Цэнтральнай камісіі К.А.Федасенка прынялі ўдзел у нагляданні за падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму па Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан, які адбыўся 5 чэрвеня 2022 г.

Напярэдадні дня галасавання Балдоўская А.А. і Федасенка К.А. разам з іншымі міжнароднымі наглядальнікамі прынялі ўдзел   у  сустрэчы   з   кіраўніцтвам   ЦВК   Казахстана, а ў дзень   рэферэндуму   ажыццяўлялі    нагляданне    за ходам галасавання   ў   г. Нур-Султане.

Па завяршэнні галасавання Балдоўская А.А. прыняла ўдзел у абмеркаванні і падпісанні Заявы Місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па выніках наглядання за падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Казахстан.
Усе навіны