Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, ажыццяўляецца Старшынёй ЦВК у апошні чацвер кожнага месяца з 14.00 да 18.00.
Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём да Старшыні ЦВК ажыццяўляецца па тэлефоне (+375 17) 327 19 03.
Пры адсутнасці Старшыні асабісты прыём праводзіць сакратар камісіі.
У запісе на асабісты прыём адмаўляецца ў выпадках:
- звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі ЦВК;
- звароту ва неўстаноўленыя дні і гадзіны;
- калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па пытаннях, якія выкладзены ў звароце;
- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.
У тым выпадку, калі вусны зварот грамадзяніна не можа быць вырашаны непасрэдна ў ходзе прыёму, ён выкладаецца ім у пісьмовай форме і падлягае наступнаму разгляду ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад'яўлення заяўнікам дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў прад'яўляюць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у перыяд правядзення выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму ўсталёўваецца Старшынёй ЦВК.
Прыём ажыццяўляецца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 9, каб. 103.