Электронныя звароты
Падача электронных зваротаў у Цэнтральную выбарчую камісію ажыццяўляецца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Звароты, накіраваныя на адрас электроннай пошты ЦВК info@rec.gov.by, не прымаюцца і адказы на іх не накіроўваюцца
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі падаюцца не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адкліканні, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці.
Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны зварот.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту ЦВК спыняе разгляд гэтага звароту.