Галоўная Звароты Электронныя звароты

Электронныя звароты

Электронныя звароты ў Цэнтральную камісію накіроўваюцца з выкарыстаннем размешчаных ніжэй спецыяльных  формаў.

Электронны зварот грамадзяніна Электронны зварот юрыдычнай асобы

Звароты, накіраваныя на адрас электроннай пошты Цэнтральнай камісіі info@rec.gov.by, не прымаюцца і адказы на іх не накіроўваюцца

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць: 

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць: 

  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання; 
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Увага! Форма электроннага звароту прадугледжвае магчымасць прымацаваць да яго дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы з вынікамі папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, патрэбныя для вырашэння пытанняў, змешчаных у звароце).

Дапушчальнымі фарматамі прымацаваных дакументаў і (або) звестак у электронным выглядзе з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівавання и сціскання даных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі падаюцца не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня выбараў, рэферэндуму, галасавання па адкліканню, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Заяўнік мае права адазваць свой зварот да разгляду яго па сутнасці.

Адозва электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны зварот. У выпадку адозвы заяўнікам свайго звароту Цэнтральная камісія спыняе разгляд гэтага звароту;

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за 10 зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні Старшыні камісіі могуць размяшчацца на афіцыйным сайце камісіі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.