Пісьмовыя звароты
Пісьмовыя звароты падаюцца ў Цэнтральную выбарчую камісію нарачным (кур’ерам), праз паштовую сувязь, у ходзе асабістага прыёму.
Адрас для накіравання пісьмовых зваротаў у ЦВК: 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11.
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы асобы, якая накіроўвае зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якая накіроўвае зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Да пісьмовых зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі падаюцца не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адкліканні, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту ЦВК спыняе разгляд такога звароту па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніка.
Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеныя да звароту.