Галоўная Звароты Парадак разгляду зваротаў

Парадак разгляду зваротаў

Пісьмовыя і электонныя звароты разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц.
    
Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі разглядаюцца ў трохдзённы тэрмін з дня паступлення звароту, а звароты, якія паступілі ў дзень выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі, – неадкладна. Звароты, у якіх змяшчаюцца звесткі, што патрабуюць праверкі, разглядаюцца не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня паступлення.
Заўвага.
Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі падаюцца не пазней чым у дзесяцідзенны тэрмін з дня выбараў, рэферендуму, галасавання аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі, калі іншыя тэрміны не ўстаноўлены Выбарчым кодэксам.
 
Рашэнні Цэнтральнай камісіі могут быць абскарджаны ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Звароты грамадзян і арганізацый разглядаюцца калегіяльна ў тым выпадку, калі па іх прыняты рашэнні ніжэйстаячымі выбарчымі камісіямі. Па ініцыятыве Старшыні Цэнтральнай камісіі або па патрабаванні не менш адной трэці яе членаў на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі разглядаюцца іншыя звароты грамадзян і арганізацый. Заяўнік мае права прысутнічаць пры разглядзе яго звароту.

Звароты, якія не патрабуюць калегіяльнага разгляду, па даручэнні Старшыні Цэнтральнай камісіі разглядаюцца членамі Цэнтральнай камісіі, а таксама работнікамі яе апарату.

На пісьмовыя звароты заяўнікам накіроўваюцца пісьмовыя адказы. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў выпадках, калі аб гэтым у сваім звароце просіць заяўнік або калі на змешчаны ў звароце электронны адрас па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ.

Вусныя звароты выкладаюцца і разглядаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Адказы на іх абвяшчаюцца заяўнікам. Калі для вырашэння пытання, якое выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі, патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, звароты выкладаюцца ў пісьмовай форме і разглядаюцца ў парадку, прадуглежданым для пісьмовых зваротаў.

Зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчае прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы, адрас месца жыхарства (месца знаходжання), асабісты подпіс (для грамадзяніна);
  • не змяшчае поўную назву юрыдычнай асобы і адрас яе знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычнай асобы);
  • не змяшчае адрас электроннай пошты (для электронных зваротаў);
  • не выкладзена сутнасць звароту;
  • не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў у выпадку падачы звароту прадстаўніком;
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выказванні;
  • падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі;
  • пададзены паўторна і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Скаргі аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі пакідаюцца без разгляду па сутнасці таксама ў выпадках парушэння парадку або тэрміну іх падачы, якія ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці заяўніку паведамляецца на працягу пяці рабочых дзён (за выключэннем выпадкаў ананімных зваротаў, а таксама калі з заяўнікам спынена перапіска).