Галоўная  /  Навiны

Запушчаны афіцыйныя каналы Цэнтральнай камісіі ў сацыяльных сетках і месэнджэрах: Vkontakte, Instagram, Facebook, Telegram, Viber

27.01.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні Рэспубліканскіх рэферэндумаў запусціла ў работу афіцыйныя каналы ў сацыяльных сетках і месэнджэрах: Vkontakte, Instagram, Facebook, Telegram, Viber

На кожным рэсурсе будзе змяшчацца дакладная і аператыўная інфармацыя аб дзейнасці Цэнтральнай камісіі, прынятых рашэннях, а таксама аб іншых важных пытаннях, што датычацца кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі.

Дакладнасць і аб’ектыўнасць размешчанай інфармацыі будзе садзейнічаць процідзеянню сучасным выклікам і пагрозам у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама своечасоваму рэагаванню на падзеі ў краіне і хуткай дастаўцы неабходнай інфармацыі насельніцтву.
Усе навіны