Занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна ў сярэдняй школе № 54 г.Мінска
25.03.2022
24 сакавіка сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі А.А.Балдоўская прыняла ўдзел у чарговым занятку Школы Актыўнага Грамадзяніна ў сярэдняй школе № 54 г.Мінска. З дзецьмі на роўных гаварылі аб найважнейшых рэчах: міры, гістарычнай памяці, подзвігах прадзедаў.
Балдоўская А.А. адзначыла, што для процідзеяння ўсяму спектру сучасных рызык, выклікаў і пагроз беларусы павінны ведаць сваю гісторыю, цаніць і перадаваць наступным пакаленням вопыт продкаў.