Візіт у Выбарчую камісію Ленінградскай вобласці
05.10.2022
5 кастрычніка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка ў рамках візіту ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю падпісання Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах СНД, наведаў Выбарчую камісію Ленінградскай вобласці.
Старшыня Выбарчай камісіі Ленінградскай вобласці М.Я.Лебядзінскі расказаў пра асаблівасці арганізацыі выбарчых кампаній у Ленінградскай вобласці, падзяліўся вопытам прымянення лічбавых тэхналогій.