Галоўная  /  Навiны

Удзел у навучальнай праграме, арганізаванай Сусветнай асацыяцыяй выбарчых органаў (A-WEB)

20.09.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
 З 8 па 17 верасня 2021 г. спецыялісты апарату Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў разам з калегамі з цэнтральных выбарчых органаў Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан і Украіны прынялі ўдзел у заключным этапе онлайн-навучальнага курса «Павышэнне празрыстасці палітычнага фінансавання». Трэнінгавая праграма была распрацавана Сакратарыятам Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB) з прыцягненнем лектараў з Карэйскага інстытута стратэгічнага развіцця, Карэйскага інстытута грамадзянскай адукацыі для дэмакратыі, Нацыянальнай выбарчай камісіі Карэі, ПРААН і іншых экспертаў.
На заключным этапе ўдзельнікі праграмы прадставілі краінавыя даклады аб рэгуляванні фінансавання палітычнай дзейнасці, абмеркавалі спосабы паляпшэння фінансавай справаздачнасці палітычных партый і кандыдатаў, распрацавалі і прадставілі планы дзеянняў па ўмацаванні празрыстасці палітычнага фінансавання ў кожнай з краін-удзельніц.

Усе навіны